Усе навіны

Яна Максімава пра бацьку, які прапаў без вестак на вайне ў Абхазіі: «Напэўна, тады гэта быў адзіны для яго варыянт заробку»

8 сакавіка 2023, 17:42

Лёгкаатлетка і падпісантка за сумленныя выбары Яна Максімава расказала пра бацьку, які загінуў на вайне.

– У першы дзень нападу на Украіну вы напісалі, што ваш бацька таксама памёр на вайне.

– Ён прапаў без вестак – да гэтага часу афіцыйна не знайшлі цела. Раней была надзея, што тата вернецца. Звярталіся і ў «Чакай мяне»… Ён паехаў ваяваць за Расію ў Грузію («Люстэрка» тлумачыць, што гаворка пра вайну ў Абхазіі, у якой Расея падтрымлівала сепаратыстаў – Tribuna.com). Я была зусім маленькай – гады тры.

– Навошта ён туды адправіўся?

– Як я разумею, з-за грошай. Сваякі так казалі… Мусіць, тады гэта быў адзіны для яго варыянт заробку.

– Як да гэтага ставіцеся?

– Калі б была старэйшая, то не адпусціла б тату! Ведаю, што ён мяне вельмі моцна любіў! Захаваліся яго лісты, да гэтага часу нашу фатаграфію бацькі ў кашальку… Мае дабрыня і любоў да жывёл – гэта ад яго. Тата як анёл-ахоўнік – заўсёды пра яго думаю, – сказала Максімава.