Усе навіны

Крысціна Ціманоўская: «Я імкнуся да пастаяннай увагі да маёй персоны»

17 лістапада, 19:59

Крысціна Ціманоўская выказалася пра свае імкненні да пазнавальнасці, вагі яе меркавання ў свеце, а таксама матывавання іншых прыкладам са свайго жыцця.

Бягуха апублікавала скрыншот паведамлення, атрыманага знаёмым яе бойфрэнда Аляксандра Салонскага. Адрасант прадставіўся журналістам «Нашай Нiвы» і заявіў, што хоча задаць некалькі пытанняў аб Салонскім, растлумачыўшы жаданне тым, што «чытачы вельмі хочуць даведацца што-небудзь пра яе новага партнёра».

«Я безумоўна прыемна здзіўлена такой сталай увагай да маёй персоны. Я якраз да гэтага і імкнуся. Да пазнавальнасці. Да таго, каб маё меркаванне мела вагу ў гэтым свеце. Да таго, каб маё жыццё было цікавым і матывавала іншых», – напісала Ціманоўская.