Все новости

У Кеніі знойдзены мёртвым удзельнік АГ-2012 і 2016 Кіплагат

2 студзеня, 11:04

Лёгкаатлета з Уганды Бенджаміна Кіплагата знайшлі мёртвым у Кеніі.

Цела ўдзельніка Алімпійскіх гульняў было знойдзена ў машыне 30 снежня. На шыі 34-гадовага Кіплагата знойдзена глыбокая нажавая рана.

1 студзеня Кенійская паліцыя арыштавала дваіх мужчын, якія падазраюцца ў забойстве лёгкаатлета. Пры затрыманні быў знойдзены нож, які мог выкарыстоўвацца падчас забойства.

Кіплагат спецыялізаваўся ў бегу на 3000 м з перашкодамі, быў удзельнікам чэмпіянатаў свету, Алімпійскіх гульняў 2012 і 2016 гадоў, прызёрам чэмпіянату свету-2008 сярод юніёраў.