Усе навіны

Карына Дзямідзік: «Паеду на АГ, нават калі сама. Парыж недалёка»

5 лютага, 14:21

Беларуская скакуха ў вышыню Карына Дзямідзік (Таранда) расказала аб падрыхтоўцы да Алімпійскіх гульняў.

Нагадаем, што 8 снежня МАК дапусціў беларускіх спартсменаў да ўдзелу ў АГ у Парыжы ў нейтральным статусе.

– Вельмі дапамагае псіхолаг і блізкія людзі, якія вераць у мяне і ў тое, што нас дапусцяць. У маёй галаве псіхалогія працуе менавіта так, таму што рыхтавалася да гэтых Гульняў чатыры гады. Мы ўсё роўна з усімі сустрэнемся, усё роўна будзем на адной арэне.

Гэта наша праца. Лічу, што кожны спартовец абавязаны імкнуцца да Алімпійскіх гульняў і думаць аб Гульнях БРІКС як аб фінансавым дабрабыце (пазней у арыгінале «і думаць» замянілі на «а не думаць» – Tribuna.com).

Я за ідэю, скачкі, рэкорды і вынікі, таму для мяне гэта больш важна. Дзякуючы мужу, сям'і настройваюся на Алімпіяду. Я туды іду.

–- Вы ж паедзеце самі, калі вас дапусцяць?

– Так. Нават калі і едзем самі, то гэтае пытанне прагаворвалася з маім трэнерам, мужам і бацькамі. Парыж недалёка. З настаўнікам гэта абмяркоўвалі, і ён паедзе са мной у такім выпадку, але ў якасці гледача, калі яго не акрэдытуюць. Але пакуль усё гіпатэтычна.

Калі яны прымуць усе рашэнні, тады і мы прымем свае, – сказала Дзямідзік.