Усе навіны

Ціманоўская стала віцэ-чэмпіёнкай Польшчы ў памяшканні на 200 м

18 лютага, 21:41

Беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская прымае ўдзел у чэмпіянаце Польшчы ў памяшканні, які праходзіць 17-18 лютага.

У фінальным забегу на 200 метраў Ціманоўская заняла другое месца. Яна паказала час 23.59 секунды. Першай стала Мартына Катвіла. Яе час – 23.44 секунды.