Усе навіны

Скварцова на чэмпіянаце Беларусі паказала 7-ы вынік сусветнага сезона ў трайным скачку

19 лютага, 13:07

У Магілёве завяршыўся чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы ў закрытым памяшканні.

Беларуская лёгкаатлетка Віялета Скварцова ў скачку ў даўжыню скокнула на 6,77. Гэта 10-ы вынік сусветнага сезона.

У трайным скачку яна паказала вынік 14,28. Што з'яўляецца 7-м вынікам сезона ў свеце.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.