Все новости

Беларуская скакуха ў вышыню Жодзік выканала алімпійскі нарматыў на чэмпіянаце Польшчы

19 лютага, 19:57

Беларуска Марыя Жодзік прыняла ўдзел у чэмпіянаце Польшчы ў памяшканні. Яна змагла скокнуць на 1.97 метра. Гэты вынік стаў найлепшым сярод усіх удзельніц спаборніцтва.

Для самой Марыі Жодзік скачок на 1.97 – новы асабісты рэкорд і выкананне алімпійскага нарматыву. Раней яна не скакала больш як на 1.96. Больш за тое, у сезоне-2024 толькі дзве спартсменкі у свеце змаглі паказаць вынікі лепш – украінка Яраслава Магучых (2.04) і аўстралійка Нікола Аліслейджэрс (2.03).

Аднак адзначым, што Жодзік удзельнічала ў чэмпіянаце Польшчы па-за залікам. У World Athletics яна адзначана як беларуская спартоўка. Пры гэтым Жодзік знаходзіцца ў працэсе змены грамадзянства на польскае.