Усе навіны

Ціманоўская пра дыскваліфікацыю Маісевіча: «На жаль, астатнія ўдзельнікі гэтай справы не панеслі адказнасць»

28 лютага, 19:10

Беларуская лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская падзялілася сваім меркаваннем пра пяцігадовую дыскваліфікацыю трэнера зборнай Беларусі Маісевіча за інцыдэнт на Алімпіядзе ў Токіа.

«Я ўдзячная ўсім, хто дапамагаў мне ад пачатку майго шляху ў Токіа і да заканчэння расследавання, а менавіта Паўлу Латушку і камандзе НАУ, беларускаму фонду спартыўнай салідарнасці і дырэктару фонду Аляксандру Апейкіну, Святлане Ціханоўскай і ўсім астатнім.

Была прароблена вялікая праца і нарэшце мы атрымалі вынікі, якія не да канца задаволілі ўсіх і ў галоўнай ступені мяне. Нягледзячы на тое, што была даказана віна галоўнага трэнера, на жаль, астатнія ўдзельнікі гэтай справы не панеслі адказнасці.

На мой погляд Юры Маісевіч быў усяго толькі выканаўцам загадаў, якія паступалі зверху. У сваю чаргу я страціла 2 гады спартовай кар'еры, якія мне ўжо ніхто не верне. Таксама я жыла ў пастаянным страху за сваё жыццё і свабоду і не магла ў поўнай меры настроіцца на прагрэс сваіх будучых поспехаў.

Рашэннем суда была ўстаноўлена забарона 63-гадоваму спецыялісту ўдзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах у бліжэйшыя 5 гадоў, што ў маім разуменні недастаткова справядліва улічваючы той факт, што гэты чалавек падвергнуў маё жыццё небяспецы.

Падагульняючы магу сказаць, што шчаслівая, што гэтая доўгая гісторыя падышла да лагічнага завяршэння, і я ў дадзены момант магу працягваць сваю спартовую карʼеру і рыхтавацца да наступных алімпійскіх гульняў.

А таксама хачу звярнуцца да ўсіх спартсменаў, хто змагаецца за сваю свабоду і справядлівасць – ніколі не здавайцеся і адстойвайце свае правы», – выказалася Ціманоўская.