Усе навіны

Маісевіч – пра вердыкт па справе Ціманоўскай: «Судзілішча па палітычных матывах. Трэба было паказаць, што мы ўціскаем спартоўцаў»

7 сакавіка, 11:06
1

63-гадовы беларускі спецыяліст Юрый Маiсевіч падзяліўся меркаваннем пра рашэнне трыбунала міжнароднай арганізацыі Athletics Integrity Unit па справе Крысціны Ціманоўскай.

Маiсевіч быў дыскваліфікаваны на 5 год.

– Ці згодныя вы з рашэннем World Athletics і як успрымаеце вердыкт?

– Вядома, я не згодны. А як па-іншаму? Гэта судзілішча па палітычных матывах, тут толькі палітычны складнік.

Хацелі мяне дыскваліфікаваць на восем гадоў, потым далі пяць. Тым баку трэба было паказаць, што ў нас [у Беларусі] ідзе вось такая палітыка, што мы ўціскаем спартоўцаў, не даем ім свабодна расці, развівацца, выступаць. Увогуле, зразумела, што яны хацелі зрабіць і паказаць.

– Першапачаткова былі размовы пра тое, каб даць вам дыскваліфікацыю на восем гадоў.

– Так, хацелі даць такі тэрмін. Адвакат, які вёў справу з таго боку, настойваў на васьмігадовай дыскваліфікацыі. Але мой адвакат сказаў, што такое пакаранне... па-першае, ведаеце, усе прызналі, нават бок абвінавачвання, што гэта першы такі прэцэдэнт, ніколі такога не было. І я сказаў, што, мяркую, робіцца паказальны расстрэл. Калі вы так вырашылі, ну, давайце... – сказаў Майсевіч.