Усе навіны

Кацярына Сныціна: «Ніколі не хацела быць трэнерам, паўтараць нешта шмат разоў – зусім не маё»

3 кастрычніка, 18:52

Беларуская баскетбалістка Кацярына Сныціна распавяла пра планы на жыццё пасля таго, як завершыць спартыўную кар'еру:

– Па завяршэнні прафесійнай карʼеры чым вы будзеце займацца, акрамя спорту?

– Наогул не ведаю, шчыра кажучы. Я падумала крыху пацярпець з гэтай нагоды, маўляў, завяршаючы адну дзейнасць, у мяне няма нейкага запаснога варыянту. Але потым я падумала, што, значыцца, прыйдзе з часам. Тым больш яшчэ цэлы сезон, яшчэ амаль 8 месяцаў я буду гуляць у баскетбол, і я падумала, што на працягу гэтых 8 месяцаў я штостці прыдумаю ці нешта ўсплыве.

У мяне так вельмі часта ў жыцці адбываецца, што калі я адпускаю сытуацыю, у мяне прыходзіць вельмі шмат варыянтаў. І я ўпэўнена, што наступным летам ужо нечым я буду займацца, гэта дакладна.

– 38 гадоў – гэта такі ўзрост, калі пачынаць нешта новае можна з вялікай радасцю і вялікімі сіламі, так?

– Так, у мяне нейкі стан, мне вельмі цікава. Я вось як быццам сапраўды завяршаю вялізную частку свайго жыцця, якая была прысвечана спорту. Што будзе далей, я не ведаю, але адразу кажу, што трэнерам я ніколі не хацела быць, таму што я ведаю якая гэта цяжкая праца быць трэнерам, таму што я як гулец магу рабіць адну і тую ж памылку кожны дзень, і праца трэнера гэта мне пра гэта казаць. А камусьці казаць нешта сто мільёнаў тысяч разоў – гэта ўвогуле не маё, таму гэта дакладна будзе не трэнерская дзейнасць. Хутчэй за ўсё, я пайду ад спорту, і гэта будзе нешта простае, чалавечае, я не ведаю, паглядзім, – распавяла Сныціна.