Беларусь выйшла ў паўфінал ЧС па «пляжцы», чым узрадавала ГУБАЗІК. Покер на рахунку «дараванага» лідара
Да вырашальнага гола ёсць пытанні.
Зборная Беларусі па пляжным футболе другі раз за год адужала партугальцаў. Першы раз здарыўся ў верасні ў матчы Еўралігі за трэцяе месца (6:5). Цяпер перамога здабытая ў чвэрцьфінале чэмпіянату свету – 4:3.
Героем сустрэчы стаў «памілаваны» рэжымам Ігар Брышцель. Нагадаем, у 2020-м годзе гулец пакінуў подпіс пад зваротам «пляжнікаў» супраць гвалту і за сумленныя выбары, пасля чаго не гуляў за зборную больш за два гады, але потым вярнуўся:
Для вяртання Брышцелю прыйшлося даць «пакаяннае» інтэрв'ю:
Лік у матчы адкрылі трохразовыя чэмпіёны свету, але затым Брышцель вызначыўся тройчы запар, і беларусы сышлі ў адрыў:
Тым не менш партугальцы аднавілі раўнавагу. Асноўны час завяршыўся ўнічыю, а ў дадатковым развязка настала на самай апошняй секундзе. Ізноў забіў Брышцель:
На таймеры трансляцыі беларусы забілі ўжо пасля заканчэння гульнявога часу, аднак, магчыма, ён проста спяшаўся. У любым выпадку гол залічылі, а зборная Беларусі згуляе ў паўфінале, дзе яе чакае пераможца пары Італія – Таіці.
Дарэчы, перамозе «пляжнікаў» вельмі ўзрадаваўся тэлеграм-канал, блізкі да галоўных садыстаў рэжыму Лукашэнкі з ГУБАЗІКа:
Гэта не дзіўна, у складзе гэтай зборнай выступае адразу дзевяць падпісантаў за рэжым: