«Галоўнага паляўнічага» Нясвіжа абвінавацілі ў крадзяжы амаль 17 тысяч рублёў, якія ён траціў на стаўкі
У Нясвіжы кіраўнік раённай арганізацыі Беларускага таварыства паляўнічых і рыбалоў і браў без касавага апарата і тэрмінала плату ад паляўнічых наяўнымі. У выніку скраў больш за 16,8 тысячы рублёў, распавялі ў пракуратуры рэжыму Лукашэнкі па Мінскай вобласці. Грошы выдаткоўваў у тым ліку на стаўкі.
Экс-кіраўнік аддзялення БТПР прызнаў, што выдаткоўваў выкрадзеныя грошы на папаўненне карткі растэрміноўкі, куплю аўтазапчастак, частку грошай паклаў на рахунак у банку, а яшчэ «іншай часткай рабіў стаўкі на афіцыйным сайце букмекерскай канторы».
«Усяго абвінавачаны зрабіў ставак на 15 тысяч рублёў», — распавялі ў пракуратуры рэжыму Лукашэнкі.
Пракуратура рэжыму Лукашэнкі накіравала ў суд справу па ч. 3 арт. 210 КК аб крадзяжы ў буйным памеры шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі. Мужчыну пагражае ад трох да дзесяці гадоў калоніі.
Былы кіраўнік раённай арганізацыі БТПР знаходзіцца на волі пад асабістае даручальніцтва.