Tribuna/Футбол/Блогі/Футбольное поле/«Інтэр» Маямі вяртаецца ў МЛС – каманда Месі там зараз апошняя. А якія наогул у яе шанцы патрапіць у плэй-оф?

«Інтэр» Маямі вяртаецца ў МЛС – каманда Месі там зараз апошняя. А якія наогул у яе шанцы патрапіць у плэй-оф?

Матэматычна дагэтуль прэтэндуюць на тытул

Аўтар — Бона Сфорца
26 жніўня, 11:39
«Інтэр» Маямі вяртаецца ў МЛС – каманда Месі там зараз апошняя. А якія наогул у яе шанцы патрапіць у плэй-оф?

МЛС вяртаецца пасля Кубка ліг – нарэшце Месі згуляе ў матчы асноўнага турніру, у якім выступае яго «Інтэр» Маямі.

🔶 Аб тым, што каманда на апошнім месцы ў сваёй канферэнцыі і ў агульнай табліцы Supporters' Shield, здаецца, ведаюць ужо ўсё.

Аб рэгламенце і тым, чаму ў групе на 15 каманд кожная гуляе 34 матчы, у тым ліку з камандамі з іншай канферэнцыі.

Коратка нагадаем, што для выхаду ў вайлд-кард раунд трэба заняць як мінімум 9 месца – «Інтэр» зараз на дыстанцыі ад «Чыкага Файр» у 14 ачкоў. Для выхаду напрамую ў першы раунд плэй-оф трэба як мінімум сёмае месца – адлегласць 20 ачкоў.

🔶 У «Інтэра» наперадзе яшчэ 12 матчаў – гэта значыць, каманда Тата Марціна зможа яшчэ набраць не больш за 36 ачкоў. Гэта азначае, што чыста матэматычна «Інтэр» яшчэ можа дагнаць першы «Цынцынаці» – калі той прайграе ўсе астатнія матчы.

🔶 Перамагчы ў абсалютна ўсіх матчах для «Інтэра» пасля выступу ў Кубку ліг не выглядае як нерэальная задача. Сярод супернікаў у каманды толькі чатыры клуба з уласна зоны плэй-оф сваёй канферэнцыі – «Нэшвіл», «Атланта», «Арланда» і «Цынцынаці», а таксама «Чыкага Файр» з вайлд-кард зоны.

Да «нялёгкіх» супернікаў таксама можна аднесці «Лос-Анджэлес» з Заходняй канферэнцыі, які зараз ідзе другім.

Астатнія супернікі – даволі «прахадныя», калі «Інтэр» працягне ў тым жа тэмпе, з якім прайшоў Кубак ліг. Два матчы з «Шарлот», які трэба абыходзіць у табліцы, наогул.

🔶 Рэалістычна, улічваючы, што іншыя клубы таксама будуць набіраць ачкі — «Інтэр» можа ставіць задачу ўчапіцца за 9 месца, калі вельмі хоча патрапіць у плэй-оф. Усё, што вышэйшае, будзе для яго прыемным бонусам.

🔶 «Суперкампутар» FiveThirtyEight па стане на цяпер зусім не верыць у «Інтэр» Маямі, даючы ім толькі 4% верагоднасці выхаду ў плэй-оф. Аднак апошні раз прагноз абнаўляўся 12 чэрвеня — так што ў яго трэба зазірнуць ужо пасля наступнага тура і пераацэнкі сілы каманд.

🔶 Шанцы ў плэй-оф ацэньваць зусім рана — усё залежыць ад таго, ці выйдзе туды «Інтэр» Маямі і з якога месца. Сетка выглядае вось так:

Іншыя пасты блога

Усе пасты