Tribuna/Футбол/Блогі/Футбольное поле/Бацька заплаціў 20к долараў, каб яго сын, які ніколі не гуляў у футбол, выйшаў на поле за чэшскі клуб

Бацька заплаціў 20к долараў, каб яго сын, які ніколі не гуляў у футбол, выйшаў на поле за чэшскі клуб

Трансфер дня.

Аўтар — Alex Zagorski
14 верасня, 19:39
Бацька заплаціў 20к долараў, каб яго сын, які ніколі не гуляў у футбол, выйшаў на поле за чэшскі клуб

Незвычайная гісторыя адбылася ў трэцім дывізіёне Чэхіі: тамтэйшы клуб «Віягем» з горада Усці-над-Лабем падпісаў 22-гадовага студэнта Марціна Падхайскага, які ніколі не гуляў у футбол.

Як распавёў дырэктар клуба Прэмысль Кубан, хлопца падпісалі праз тое, што яго бацька заплаціў 500 тыс. крон (каля 22 тыс. долараў) за 10 хвілін на полі для сына:

– Ён ніколі не гуляў у футбол – толькі ў FIFA на кампъютары, на колькі я ведаю. Але ці кожны дзень вы бачыце 500 тысяч крон, што валяюцца на падлозе? Калі нехта мне заплаціць такую суму, я дазволю згуляць любому.

Спачатку Марцін сам выказаў жаданне згуляць, потым пазваніў яго бацька і справа пачала рухацца, – распавёў Кубан.

Пасля шасці тураў Д3 Чэхіі «Віягем» займае 6-е (з 16-і) месца ў групе Б. Улічваючы, што пра гісторыю з падпісаннем Падхайскаг ўжо напісалі BBC, уявіце сябе, што будзе, калі Марцін заб'е ці дапаможа клубу павысіцца ў класе.

Іншыя пасты блога

Усе пасты