Tribuna/Футбол/Блоги/Беларусский футбол/У «Нёмана» нешта здарылася з брамнікам: два вырашальныя мячы – на яго сумленні, хаця і да гэтых памылак было не надта ок

У «Нёмана» нешта здарылася з брамнікам: два вырашальныя мячы – на яго сумленні, хаця і да гэтых памылак было не надта ок

Ад Рудзянка ўцяклі вароты.

Автор — bytribuna com
17 жніўня, 21:59
2
У «Нёмана» нешта здарылася з брамнікам: два вырашальныя мячы – на яго сумленні, хаця і да гэтых памылак было не надта ок

«Нёман» – адзіны беларускі клуб, які не саромілі гэтым летам за еўракубкі. Ну а што: сваімі ножкамі гродзенцы адужалі два раўнды ў Лізе канферэнцый. Так, не топ-турнір, і супернікі там былі не топ (прадстаўнік Ліхтэнштэйна ды прадстаўнік Сан-Марына), але калі беларускім клубам гэта замінала ганьбіцца? Першы матч супраць славенскага «Цэле» хоць і скончыўся 0:1, не выглядаў безнадзейным. У «Нёмане» сябе падбадзёрвалі. Маўляў, супернік не такі страшны, шанцы ёсць, адчуваем сілушку. І нават калі лік у матчы ў адказ на 20-й хвіліне стаў 0:1, можна было чакаць нейкага выбрыку ад беларусаў. Усё ж такі калектывы Кавалевіча, так лічыцца, маюць баявіты характар.

Аднак вельмі хутка гульцам у зялёным стала зусім нецікава. На стадыёне «Альцуфер» у венгерскім Дзьоры можна было выключаць святло і разыходзіцца. Нешта найшло на Канстанціна Рудзянка. Калі пачыналася контратака «Цэле», брамнік быў па-за межамі штрафной. Напэўна, хацеў вярнуцца ў вароты, але вярнуўся кудысьці не туды. І вось ужо трэба даставаць з сеткі мяч-недарэку.

Ужо ў другім тайме Рудзянок ізноў зрабіў нешта незразумелае. Недарэчна выйшаў з варот – і гэта быў ужо разгром (а потым заляцеў і чацвёрты мяч).

Невялічкі кайф гродзенцы маглі паймаць ад таго, як упэўнена ў штрафной славенцаў згуляў Алімардон Шукураў. З гэтым успамінам «Нёман» і вяртаецца ў Беларусь. Еўракубкавая кампанія гэтага сезону для яго скончаная.

Лучшее в блогахБольше интересных постов

Другие посты блога

Все посты