Tribuna/Футбол/Блогі/Беларусский футбол/25 гадоў таму зборная Беларусі прымала Данію Петэра Шмейхеля – нічыя пры поўных трыбунах на «Дынама»

25 гадоў таму зборная Беларусі прымала Данію Петэра Шмейхеля – нічыя пры поўных трыбунах на «Дынама»

Рэтра дня

Аўтар — Замір Закіеў
5 верасня, 12:26
25 гадоў таму зборная Беларусі прымала Данію Петэра Шмейхеля – нічыя пры поўных трыбунах на «Дынама»

5 верасня 1998 года ў першым матчы адбору да ЧЕ-2000 зборная Беларусі прымала перадапошняга на той момант чэмпіёна Еўропы – нацыянальную каманду Даніі. У складзе скандынаваў хапала футбалістаў, якія блішчалі ў Еўропе: легенда «Ман Юнайтэд» Петэр Шмейхель, гулец «Тотэнхэма» Алан Нільсэн, футбаліст «Мілана» Томас Хельвег ды іншыя. У беларускай зборнай таксама былі гульцы, прозвічшы якіх многія ведаюць і цяпер: Валянцін Бялькевіч, Аляксандр Хацкевіч, Сяргей Гурэнка.

З першых хвілін матча беларусы стваралі небяспечныя моманты ля варот зборнай Даніі і прымушалі моцна папрацаваць Шмейхеля. Экс-чэмпіёны Еўропы змаглі ўтрымалі нулі на табло да перапынку, а ў другім тайме паступова перахапілі ініцыятыву. Ратавалі нашую зборную ад амаль 100-адсоткавых галоў не толькі варатар Андрэй Сацункевіч, але і абаронцы.

У выніку лік так і застаўся 0:0. На жаль, для Беларусі гэта не стала пачаткам паспяховага шляху ў кваліфікацыі. Так, каманда Міхаіла Вергяенкі змагла двойчы згуляць унічыю з камндай Італіі. Але вось гэтыя тры нічыі і сталі адзінымі крыніцамі здабывання балаў для беларусаў. Усе іншыя матчы – супраць Даніі ў гасцях, абедзве гульні з Уэльсам і Швейцарыяй – былі прайграны. Зборная Беларусі заняла апошняе месца ў групе.

Але такія вынікі не спынялі заўзятараў прыходзіць на матчы і падтрмліваць сваіх хлопцаў. Той жа матч з Даніяй наведалі 34 тысячы чалавек, са Швейцарыяй – 35 тысяч, з Уэльсам – 25 тысяч, з Італіяй – 32 тысячы (сярэдняя наведвальнасць – 31,5 тысяча чалавек). І гэта вельмі адрозніваецца ад сітуацыі, якую мы назіраем у беларускім футболе ў апошнія гады...

Іншыя пасты блога

Усе пасты