Tribuna/Футбол/Блогі/Пинта-Шминта/Пасля паразы 0:5 Быкаў выклаў фота з кэпам Швейцарыі ды ячшэ тэгнуў яго. Дапаможам гульцу зборнай Беларусі ў пошуках новых трафеяў для фотапалявання

Пасля паразы 0:5 Быкаў выклаў фота з кэпам Швейцарыі ды ячшэ тэгнуў яго. Дапаможам гульцу зборнай Беларусі ў пошуках новых трафеяў для фотапалявання

Годнасць не цісне.

Аўтар — bytribuna com
29 сакавіка 2023, 17:42
7
Пасля паразы 0:5 Быкаў выклаў фота з кэпам Швейцарыі ды ячшэ тэгнуў яго. Дапаможам гульцу зборнай Беларусі ў пошуках новых трафеяў для фотапалявання

Прыніжальная параза і агідная гульня - не нагода адмаўляцца ад самалюбавання. Майстар-клас па гэтай справе прадэманстраваў мінскі дынамавец Арцём Быкаў. Пасля 0:5 ад швейцарцаў у матчы кваліфікацыі да Еўра-2024 ён не стаў прасіць прабачэння ў заўзятараў (магчыма, не верыць, што ў яго і ў каманды яны ёсць). Але па гарачых слядах з'явіўся ў сацыяльных сетках, каб выкласці фатаграфію, на якой бяжыць побач з лідарам зборнай Швейцарыі Гранітам Джакам. І не проста выклаў, а тэгнуў Instagram суперніка, папулярнага гульца лонданскага «Арсенала» з 3 мільёнамі падпісчыкаў, быццам жадаючы крыкнуць: «Гэй, памятаеш мяне? Гэта мяне ты ўчора вазіў, гэта маёй камандзе ты з партнёрамі забіў пяць мячоў. Дзякуй, ты класны!»

Трапна на гэты конт выказаўся Аляксандр Івулін.

Як спявак гімна і чалавек, чый гонар не асабліва пакутуе ад няўдач, Быкаў напэўна працягне выступы за зборную. А гэта значыць, што ён яшчэ можа папоўніць калекцыю здымкаў у стылі "зорка і я". «Трыбуна» вырашыла дапамагчы гульцу, у якога 28,4 тысячы падпісчыкаў, з пошукамі аб'ектаў для фотапалявання. Прыкладаем спасылкі на акаўнты ў Instagram, каб было зручна адзначаць супернікаў.

Швейцарыя

Самым папулярным гульцом зборнай пасля Джакі з'яўляецца вінгер амерыканскага «Чыкага Файр» Джэрдан Шакіры, на якога падпісаныя 2,8 мільёна чалавек. Ён першы матч супраць беларусаў прапусціў праз траўму, але калі будзе гатовы да другога, то ў Арцёма будзе цудоўная магчымасць з ім трапіць на адно фота, бо Быкава ў апошніх матчах Кандрацьеў выкарыстоўвае на флангу абароны.

Акаўнт: https://instagram.com/shaqirixherdan

Замыкае тройку самых папулярных футбалістаў зборнай Швейцарыі галкіпер Ян Зомер з 922 тысячамі фаловераў. Фота з гульцом «Баварыі» Быкаў можа зрабіць падчас аднаго са стандартаў.

Акаўнт: https://instagram.com/ysommer1

Калі ж Арцём выйдзе на другі матч у цэнтры поля, у яго ёсць спадзеў патрапіць на адзін кадр з апорнікам "Чэлсі" Дэнісам Закарыяй (595 тысяч падпісчыкаў). У першай гульні беларусаў і швейцарцаў некалькі фота з ім сабраў Уладзімір Хвашчынскі, але чамусьці не даўмеўся па гарачых слядах выкласці іх у Іnstagram.

Акаўнт: https://instagram.com/deniszakaria

Ізраіль

У астатніх каманда групы кадравы патэнцыял куды больш сціплы. У зборнай Ізраіля, напрыклад, галоўнай зоркай і самым папулярным у Instagram футбалістам з'яўляецца вінгер Манор Саламон з "Фулхэма" - на экс-гульца данецкага "Шахцёра" падпісаныя 152 тысячы чалавек.

Акаўнт: https://instagram.com/manorsolomon

Напэўна на постсавецкай прасторы многія чулі пра Бібраса Натха (62,7 тысячы падпісчыкаў) - экс-хаўбека ЦСКА і "Рубіна", які цяпер выступае за сербскі "Партызан". Годная і зразумелая мэта для Быкава.

Акаўнт: https://instagram.com/bibars66

Румынія

У нядаўніх супернікаў зборнай Кандрацьева самым папулярным гульцом у Instagram з'яўляецца хаўбек Алімпію Маруцан з італьянскай «Пізы» - 404 тысячы падпісчыкаў. Правы на гульца належаць турэцкаму «Галатасараю», адсюль і такая аўдыторыя.

Акаўнт: https://instagram.com/morutan.olimpiu

А вось паўабаронца шатландскага «Рэйнджэрс» і сын легендарнага румынскага футбаліста Георге Хаджы Яніс Хаджы ў матчы з беларусамі ўдзелу не прымаў. У яго ў сацсетцы 352 тысячы падпісчыкаў.

Акаўнт: https://instagram.com/ianishagi

Тройку замыкае яшчэ адзін паўабаронца, правы на якога належаць «Галатасараю» - Аляксандру Чыкылдэу. Яго зафолавілі 313 тысяч чалавек. Хаўбэк выступае на правах арэнды ў «Іціхадзе» з ААЭ, а ў матчы з беларусамі выйшаў на поле ў канцы першага тайма.

Акаўнт: https://instagram.com/alexcicaldau

Косава

Самым вядомым гульцом касавараў з'яўляецца вінгер «Галатасарая» (правы на яго належаць англійскаму «Норвічу») Мілат Рашыца з больш чым 600-тысячнай аўдыторыяй фолавераў.

Акаўнт: https://instagram.com/milotrashica7

Зусім крыху да 400 тысяч падпісчыкаў не хапае форварду «Мальёркі» Ведату Мурыкі, які ўжо аформіў 10 галоў у цяперашняй Ла Лізе.

Акаўнт: https://instagram.com/vedatmuriqi

Матч з Косава - выдатны шанец патрапіць на адно фота з будучым чэмпіёнам Італіі Амірам Ррахмані: у Серыі А яго "Напалі" ужо наўрад ці хто нагоніць. Ды і хто ведае, магчыма, абаронца са 197 тысячамі падпісчыкаў неўзабаве стане яшчэ і ўладальнікам ЛЧ - турнірная сетка неапалітанцаў гэтаму спрыяе.

Акаўнт: https://instagram.com/amir_rrahmani13

Іншыя пасты блога

Усе пасты