Tribuna/вид спорта не определен/Блогі/Пинта-Шминта/Рэжымны міністр спорту прыняў удзел у «прэміум-турніры» па настольным тэнісе. Не паверыце, хто заняў першае месца

Рэжымны міністр спорту прыняў удзел у «прэміум-турніры» па настольным тэнісе. Не паверыце, хто заняў першае месца

Ужо плануюць паўтарыць.

Аўтар — KentYara98
8 лістапада, 15:59
Рэжымны міністр спорту прыняў удзел у «прэміум-турніры» па настольным тэнісе. Не паверыце, хто заняў першае месца

На кастрычніцкіх выходных у Мінску прайшлі дзівосныя спаборніцтвы па настольным тэнісе «Чырвоная ракетка». Як заявілі самі арганізатары, гэта «прэміум» турнір (хоць што такое прэміум у дадзеным кантэксце - ніхто не тлумачыць), прымеркаваны да «106-й гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі». Мабыць, іншых святаў у краіне няма, таму і вырашылі, што 106 гадоў з дня рэвалюцыі ў Расіі - гэта выдатная нагода.

Турнір праходзіў у парным разрадзе: кожнаму прафесійнаму спартоўцу прыставілі кіраўнікоў рэжымных устаноў Лукашэнкі. Такіх панабралася аж 8, у тым ліку так званы міністр спорту Кавальчук. У пару з ім устала чэмпіёнкай краіны сярод юніёраў у змяшаным парным разрадзе Дар'я Васіленка.

Як расказаў старшыня Беларускай федэрацыі настольнага тэніса Аляксей Пракаповіч, саму ідэю турніру скапіявалі ў расійцаў:

«Месяца чатыры назад я быў у Екацярынбургу па запрашэнні міністра спорту Расійскай Федэрацыі. Там праходзіў турнір па настольным тэнісе, у якім гралі 16 наймоцных спартоўцаў краіны, а пасля – прэміум-турнір, у якім і я ўзяў удзел. Ідэя спадабалася, і мы вырашылі правесці такую імпрэзу сярод нашых кіраўнікоў. Яны адгукнуліся вельмі хутка».

Пераможцам турніру стала пара Кавальчук-Васіленка. Яны абышлі на 1 ачко пару начальніка аператыўна-аналітычнага цэнтра рэжыму Лукашэнкі Андрэя Паўлючэнкі і чэмпіёна краіны да 19 гадоў Данііла Віторскага. Трэцімі сталі першы намеснік старшыні камітэта дзяржаўнага кантролю рэжыму Лукашэнка Дзмітрый Баско і Арсені Ряжчэнка.

Так званаму міністру спаборніцтвы спадабаліся:

«У гэты дзень мы змаглі памкнуцца, выйсці з кабінетаў і правесці гэты выдатны турнір, прымеркаваны да паказальнага свята». Праўда, што міністр робіць у кабінеце ў выходны для ўсіх дзень, ён не расказаў.

У федэрацыі такі «поспех» ужо плануюць паўтарыць, але з прыцягненнем чыноўнікаў з Расіі.

Кавальчук не першы раз бярэ ўдзел у спартовых імпрэзах, прысвечаных неадназначным датам. 2 гады таму ён далучыўся да велапрабегу, прысвечаным Дню народнага адзінства, які вырашылі адзначаць 17 верасня - дзень, калі Чырвоная Армія перайшла савецка-польскую мяжу і ўступіла ў Другую сусветную вайну. Вынікам таго паходу на захад стала ўз'яднанне Беларусі.

Іншыя пасты блога

Усе пасты