Tribuna/Футбол/Блогі/Пинта-Шминта/Шкурын дублем уратаваў «Сталь» ад вылету з Кубка Польшчы. Ідэальны выхад на замену!

Шкурын дублем уратаваў «Сталь» ад вылету з Кубка Польшчы. Ідэальны выхад на замену!

Моцна.

Аўтар — KentYara98
8 лістапада, 18:29
3
Шкурын дублем уратаваў «Сталь» ад вылету з Кубка Польшчы. Ідэальны выхад на замену!

У матчы 1/16 фіналу Кубка Польшчы «Сталь» Іллі Шкурына не без цяжкасцяў перамагла ў гасцях кракаўскую «Гарбарню» з чацвёртага дывізіёна - 4:2.

Беларус пачынаў сустрэчу ў запасе і з'явіўся на поле адразу пасля перапынку.

Ужо на 56-й хвіліне ён дапамог гульцу суперніка зарабіць чырвоную картку за фол апошняй надзеі:

Але гэта не перашкодзіла гаспадарам сенсацыйна павесці ў ліку на 75-й хвіліне. Толькі пад канец другога тайма беларускі форвард забіў гол, які дапамог «Сталі» перавесці матч у дадатковы час.

Гол Шкурына на 101-й хвіліне зняў усе пытанні наконт пераможцы гэтай сустрэчы:

Каманда атрымала заслужаныя авацыі ад заўзятараў, якія дабраліся да Кракава:

Пасля гульні беларускі спартыўны журналіст Владзіслаў Татур пракаментаваў гульню беларускага нападаючага:

«Нельга не паважаць Шкурына за характар: нават супраць Д5 у будзённых дэкарацыях Шкурын выходзіць і робіць вынік.

Ілля забіваў у Ізраілі. Ілля забіваў «Легіі» - у Варшаве! Прыйшлося зрабіць крок назад у кар'еры, але Шкурын чапляецца за ўсе магчымасці і працуе на новыя прапановы. Вельмі рады за яго.

Наогул Шкурын - прыемны ўспамін аб «Энергетыку» ў сезоне-2019. Як ляснулі «Шахцёр» у Салігорску ў першым крузе! Там быў Садоўскі, а Мусаханян, Юдчыц, Тве і Шкурын рабілі рэчы яшчэ да Яхшыбоева».

Іншыя пасты блога

Усе пасты