Tribuna/Футбол/Блогі/Пинта-Шминта/БАТЭ зняўся ў кліпе, які выпусцілі людзі з крымінальным мінулым. Яны ж прыклалі руку да трэку блогераў з Dmedia Драгуна

БАТЭ зняўся ў кліпе, які выпусцілі людзі з крымінальным мінулым. Яны ж прыклалі руку да трэку блогераў з Dmedia Драгуна

Зашквар, якога мы не чакалі.

Аўтар — KentYara98
11 лістапада, 20:16
БАТЭ зняўся ў кліпе, які выпусцілі людзі з крымінальным мінулым. Яны ж прыклалі руку да трэку блогераў з Dmedia Драгуна

Выданне КУКУ днямі апублікавала расследаванне, прадметам якога стала дзейнасць беларускага музычнага лэйбла Flagman. Як высветлілі журналісты, лэйбл з'явіўся ў лістападзе 2020 года, каб пастаўляць «правільных» зорак для шоу «Фактор.BY», таго самага, дзе ў журы сядзяць Бузава, Прыгожын і стомлены рэпер Сярога.

У каталогу Flagman можна знайсці рэлізы 14 удзельнікаў з абодвух сезонаў беларускага шоў. Гэта тыя самыя музыкі, якія павінны замяніць забароненых у нашай краіне выканаўцаў – тых, хто падтрымаў пратэсты ў 2020-м.

Але на гэтым адкрыцці журналістаў не скончыліся. КУКУ высветлілі, хто ж заснаваў ідэалагічны правільны лэйбл. Аказалася, што Flagman Music заснавалі Кірыл Брэзанскі і Андрэй Паўлавіч – персанажы з сумнеўным мінулым.

Хоць Кірыл Брэзанскі, які транслюе ў сваіх сацсетках паспяховы поспех, і не расказвае пра гэта, але журналісты раскапалі, што ў 2007 годзе ён быў асуджаны на тры гады «хіміі» за спробу рабавання з ужываннем гвалту.

Ягоны партнёр Андрэй Паўлавіч таксама мае за плячыма «крыміналку» – у 2013-м ён быў асуджаны на два гады «хіміі» за махлярства. Тады мужчына ўзначальваў рэкламную кампанію «Белборд».

Каталог Flagmana не абмяжоўваецца песнямі выканаўцаў з «Фактор.BY». Ёсць там і трэкі за аўтарствам Ганны Сялук, больш вядомай як нявесткі Лукашэнкі і жонкі яго сярэдняга сына. Лэйбл прасоўваў песні Сялук у выкананні Аляхно, Алешкі, Ланской і іншых. Яны ж прыклалі руку да трэка «Бульба-дэнс», у кліпе да якога бралі ўдзел гульцы БАТЭ. Калі вы раптам забыліся, як гэта выглядала, то асвяжым вашу памяць:

На іnstagram-старонцы Flagman music можна знайсці і сумесны трэк блогераў Улада Музалёва (больш вядомага як Бадабумчык) і Дзмітрыя Сіўчыка (Дзім Дзімыча) якія зʼяўляюцца ўдзельнікамі медыяфутбольнай каманды Dmedia. Песня называецца «Бадаладушкі».

Але як аказалася, гэта не ўсе сувязі Flagmana са светам беларускага спорту. Жонка Кірылы Брэзанскага, якая называе сябе Sina Vir, з'яўляецца сяброўкай жонкі беларускага футбаліста Ягора Філіпенкі Кацярыны Рудзько. Дзяўчаты не раз бавілі час у агульнай кампаніі.

Судзячы па акаўнце сямʼі Брэзанскіх – працаваць на ідэалагічна вернай для беларускага рэжыму хвалі і супрацоўнічаць з блізкімі сваякамі дыктатара вельмі выгодна. Пара можа дазволіць сабе жыццё, недаступнае сярэднястатыстычнаму беларускаму лекару, настаўніку ці інжынеру. Напрыклад, паездку на Чэмпіяна міра па футболу ў Катары.

Альбо адпачынак у Дубаі.

Што ж, нічога новага ў тым, што ў лукашэнкаўскай Беларусі поспеху дасягаюць найбольш беспрынцыповыя людзі, няма. Але ж сумна назіраць, куды яны вядуць краіну.

Найлепшае ў блогах
Больш цiкавых пастоў

Іншыя пасты блога

Усе пасты