Tribuna/Іншыя/Блогі/Пинта-Шминта/Лукашысты схапілі медалістку турніраў па бодзіфітнесу. Быццам бы абражала іх і падтрымлівала Украіну

Лукашысты схапілі медалістку турніраў па бодзіфітнесу. Быццам бы абражала іх і падтрымлівала Украіну

Пры гэтым падчас вайны спаборнічала ў Расіі.

Аўтар — KentYara98
14 лістапада, 17:15
Лукашысты схапілі медалістку турніраў па бодзіфітнесу. Быццам бы абражала іх і падтрымлівала Украіну

ГУБАЗіК схапіў жанчыну, якая працуе ў адным са сталічных фітнес-клубаў. Відэа з ёй з'явілася ў тэлеграм-канале, які вядуць лукашэнкаўскія садысты. Затрыманую звінавацілі ў тым, што яна нібыта пакінула больш за 700 «абразлівых» каментароў на адрас сілавікоў і падтрымку Украіны.

Асобу дзяўчыны назвала «Наша Ніва». Паводле інфармацыі выдання, гэта 37-гадовая Раіса Шчарбін.

Яна сапраўды працуе ў фітнес-клубе і паралельна займаецца бодзіфітнесам – гэта від бодзібілдынгу, дзе ўся ўвага надаецца гарманічнаму развіццю ўсяго цела.

У сацсетках дзяўчыны нічога не намякае на актыўную грамадзянскую пазіцыю, якую ёй ставяць у віну сілавікі. У асноўным там размешчанае відэа з трэнаванняў (апошні ролік датуецца вечарам панядзелка 13 лістапада):

Здымкі з адпачынку:

І фатаграфіі з конкурсаў:

Цікава, што, нягледзячы на «падтрымку Украіны» (прынамсі, так кажуць носьбіты формы), дзяўчына прыняла ўдзел у красавіку мінулага года ў спаборніцтвах Siberian power show, якія праходзілі ў расійскім Краснаярску:

Там дзяўчына стала трэцяй у сваёй катэгорыі. Запіс з віншаваннямі спартоўкі ёсць і на інстаграм-старонцы Беларускай федэрацыі бодзібілдынгу і фітнесу:

У гэтым годзе Шчарбін паўтарыла свой расійскі «ваяж»:

Хутчэй за ўсё дзяўчыну вылічылі пасля таго, як насуперак усім парадам па кібербяспецы яна змяніла назву акаўнта ў тэлеграм з адной літарай на ўласнае імя. Акрамя таго, дзяўчына дадала сваё фота і адкрыла беларускі нумар, на які ён зарэгістраваны, чым спрасціла працу сілавікам Лукашэнкі.

Пакуль не вядома, чым гэтая гісторыя скончыцца для спартсменкі.

Іншыя пасты блога

Усе пасты