Tribuna/вид спорта не определен/Блогі/Пинта-Шминта/Гоншчык «Формулы-1» прадае календары са сваімі голымі ягадзіцамі. Усё дзеля добрай справы

Гоншчык «Формулы-1» прадае календары са сваімі голымі ягадзіцамі. Усё дзеля добрай справы

Незвычайная дабрачыннасць.

Аўтар — KentYara98
17 лістапада, 02:50
Гоншчык «Формулы-1» прадае календары са сваімі голымі ягадзіцамі. Усё дзеля добрай справы

Яшчэ напрыканцы лета фінскі пілот «Альфа Рамэа» Валтэры Ботас заінтрыгаваў сваіх фанатаў аголеным здымкам:

Пакуль заўзятары разважалі, што гэта значыць, спартсмен захоўваў інтрыгу. І вось на днях ён нарэшце прэзентаваў «праект» - каляндар на 2024 год са сваімі аголенымі фатаграфіямі.

Каляндар атрымаў назву Bottass (Bott і ass напісаны па рознаму):

Ботас адзначыў, што 5 долараў з продажаў кожнага экзэмпляра - адзін асобнік каляндара каштуе каштуе 22 долары - пойдуць у фонд вывучэння і барацьбы з ракам прастаты.

Гэта ўжо не першая такая акцыя ад фінскага гоншчыка. У мінулым годзе ён прадаваў копіі іншай сваёй аголенай фатаграфіі:

Копію прадавалі на працягу 24 гадзін, за якія здымак купілі больш за 5000 чалавек. Тады ўдалося сабраць 50 000 еўра на дабрачыннасць, а сам фін пракаментаваў гэта так: «Робім дабро з дапамогай майго азадка».

Іншыя пасты блога

Усе пасты