Tribuna/Хакей/Блогі/Пинта-Шминта/Легендарны футбольны брамнік змяніў хакейны клуб – цяпер будзе гуляць за чэмпіёнаў

Легендарны футбольны брамнік змяніў хакейны клуб – цяпер будзе гуляць за чэмпіёнаў

Нястомны Петр Чэх.

Аўтар — KentYara98
15 лістапада, 17:20
Легендарны футбольны брамнік змяніў хакейны клуб – цяпер будзе гуляць за чэмпіёнаў

Былы брамнік «Чэлсі» і «Арсенала» легендарны Петр Чэх працягвае кар'еру ў прафесійным хакеі, куды пайшоў пасля развітання з футболам.

На днях ён перабраўся ў хакейную каманду «Белфаст Джайантс», якая з'яўляецца чэмпіёнам Вялікабрытаніі. Хаця ў клубе падкрэсліваюць, што гэта экстранае і часовае падпісанне, але не дзіўна, што скаўты абралі гэтую асобу: проста паглядзіце, у якой форме 41-гадовы спартсмен падышоў да новага сезона:

Галоўны трэнер каманды Адам Кіф лічыць, што досвед выбітнага спартсмена, які ведае, што трэба для гульні на найвысокім узроўні, будзе неацэнным падчас ягонай арэнды.

Цікава, што Чэх ужо выступаў за «гігантаў» раней. У красавіку гэтага года Петр узяў удзел у дабрачынным матчы супраць херсонскага «Дняпра», дзякуючы чаму ўдалося сабраць 65 тысяч фунтаў для ўкраінскай арганізацыі «Украінская хакейная мара».

«Белфаст Джайантс» - ужо чацвёрты клуб у хакейнай кар'еры Чэха. Раней ён выступаў за «Оксфард Сіці» ў трэцяй па сіле англійскай хакейнай лізе. У пачатку кастрычніка ў матчы супраць «Стрэтхэм Рэдхоўкс» былы футбольны брамнік забраў 62 з 64 кідкоў па варотах і быў прызнаны найлепшым гульцом матчу. Усяго Чэх правёў у гэтым сезоне шэсць матчаў за «Оксфард Сіці», у якіх сумарна прапусціў 31 шайбу, адбіваючы пры гэтым 90% кідкоў.

У біяграфіі брамніка былі таксама клубы «Гілфард Фенікс» і «Чэлмсфард Чыфтэйнс».

Хакей - не адзінае захапленне спартсмена (калі гэта ўсё яшчэ можна называць захапленнем). У вольны ад гульняў час ён грае на ўдарных і дзеліцца сваімі поспехамі ў сацсетках:

Жывое ўвасабленне прымаўкі аб таленавітых людзях, якія талантлівыя ва ўсім.

Іншыя пасты блога

Усе пасты