«Дынама» Чычкана атмасферна скончыла сезон. Раздавалі падарункі і святкавалі разам з заўзятарамі
Чэмпіёнскі вайб.
У заключным туры чэмпіяната Грузіі батумскаму «Дынама», за які выступае беларускі галкіпер Антон Чычкан, уручылі залатыя медалі і кубак пераможцы турніру. Каманда добра падрыхтавалася і выйшла на матч супраць «Тарпеда» ў чэмпіёнскіх футболках. Сапернік арганізаваў гаспадарам традыцыйны калідор.
Перад гульнёй чэмпіёны падарылі дзясяткі сувеніраў юным заўзятарам.
Клуб таксама адзначыў гульцоў з круглай колькасцю матчаў.
Сам матч скончыўся з лікам 2:2, што дазволіла камандзе з Кутаісі заваяваць бронзу турніру. Ну а дынамаўцаў чакаў момант уручэння медаляў.
А тут можна разгледзець і радасць беларуса.
І ўрачысты момант з галоўным трафеем.
Затым капітан Батумі Мамука Кабахідзэ адправіўся на фанацкую трыбуну, каб яшчэ раз адсвяткаваць разам з заўзятарамі.