Tribuna/Футбол/Блоги/Пинта-Шминта/Жаночыя стогны ў жывым эфіры😳 Галоўнымi на лёсаваннi Еўра-2024 сталi не вынiкi

Жаночыя стогны ў жывым эфіры😳 Галоўнымi на лёсаваннi Еўра-2024 сталi не вынiкi

Але ў нас ёсць каляндар груп.

Автор — KentYara98
2 снежня, 22:20
Жаночыя стогны ў жывым эфіры😳 Галоўнымi на лёсаваннi Еўра-2024 сталi не вынiкi

2 снежня ў нямецкім Гамбургу прайшло лёсаванне фінальнай стадыі Еўра-2024. Там хапае цiкавых вынiкаў: Iспанiя, Iталiя i Харватыя ў адной групе (з Албанiяй), зноў разам Францыя i Нiдэрланды. А на «Трыбуне» ўжо ёсць поўны каляндар групавога этапу, якi можна паглядзець па спасылцы нiжэй.

Але цырымонія адназначна запомнiцца не толькi сваiмi вынiкамi. I не гасцямi, сярод якiх былi такiя зоркi, як Джанлуіджы Буфон, Брыян Лаўдруп, Стыў Макманаман, Ангелас Харыстэас.

Разышлося па iнтэрнэце тое, як манатонную працэдуру на фоне сталі раптам суправаджаць жаночыя стогны. Вядучы спрабаваў неяк выйсцi з сiтуацыi, але не самыя прыстойныя гукi разносiлiся яшчэ некалькі разоў. Больш за ўсіх не пашанцавала Лаўдрупу, якому ў гэты момант даводзілася выцягваць шарыкі, але ён справіўся з задачай практычна ідэальна. Госці, пераважна мужчыны, таксама стараліся не рэагаваць на тое, што адбывалася з гукам.

Здаецца, у кагосці будзе сурʼёзная размова з босам.

Лучшее в блогахБольше интересных постов

Другие посты блога

Все посты