Tribuna/Іншыя/Блогі/Пинта-Шминта/З фізрука ў супрацоўнікі спартыўнай федэрацыі – кар'ерны ўзлёт мужа галоўнай фанаткі Лукашэнкі ў палітыцы

З фізрука ў супрацоўнікі спартыўнай федэрацыі – кар'ерны ўзлёт мужа галоўнай фанаткі Лукашэнкі ў палітыцы

А яшчэ нешта рабіў у «Тарпеда».

Аўтар — KentYara98
22 студзеня, 14:59
З фізрука ў супрацоўнікі спартыўнай федэрацыі – кар'ерны ўзлёт мужа галоўнай фанаткі Лукашэнкі ў палітыцы

Рэжымныя чыноўнікі вельмі не любяць знаёміць грамадскасць са сваімі сем'ямі. Не выключэнне ў гэтым пытанні і самая адданая прыхільніца Лукашэнкі ў палітыцы (а можа, і навогул ва ўсіх сферах) Наталля Качанава. Яе нават час ад часу прымяраюць на пазіцыю зменшчыцы дыктатара, калі з тым раптам нешта адбудзецца.

Упершыню і ці не адзіны раз рэжымніца зʼявілася разам з мужам на публіцы ў ліпені 2019-га на ўскладанні кветак да манумента Перамогі. Да гэтага Леанід Качанаў быў у цені сваёй статуснай жонкі.

Вядома, што пара пазнаёмілася ў студэнцкія часы на спаборніцтвах – Качанава займалася валейболам, а будучы муж – баскетболам. Праўда, як высветліла «Наша Ніва», Качанаў вышэйшую адукацыю так і не атрымаў.

Да пераводу рэжымнай чыноўніцы ў Мінск яе муж працаваў выкладчыкам фізкультуры. Спачатку ў Полацкім гандлёва-тэхналагічным каледжы, потым у дзіцячым лагеры «Лясная казка» і ў вечаровай школе №1 Наваполацка.

Усё змянілася ў 2014-м, калі чыноўніца пераехала ў Мінск. Качанаў звольніўся з працы, але, падобна, не доўга прасядзеў удома. Мужчыну ўладкавалі ў грамадскае абʼяднанне «Беларускі саюз канькабежцаў», дзе ён значыўся «вядучым спецыялістам» (на сайце арганізацыі пра яго ніякіх згадак). Цікава, што выбар упаў на няпрофільныя для Качанава канькі - мужчына цалкам бы ўпісаўся ў баскетбльную кампанію да Анастасіі Марынінай і Максіма Рыжанкова. Але, здаецца, гэта зламала б рэжымную логіку, дзе лёгкаатлеты руляць хакеем, а гандбалісты – тэнісам.

Але гэта яшэ не ўсё. Паводле архіўных матэрыялаў праекту rupep.org, які прадстаўляе сабой базу звестак публічных службовых асоб Расіі і Беларусі, ёсць у кар'еры Качанава і праца ў «Тарпеда», праўда, у якасці каго – невядома.

Пры гэтым на турнірах па фігурным катанні ці шорт-трэку Качанаву не ўбачыць, затое рэжымніца-жонка схадзіла на матч мінскага «Дынама», дзе ёй даручылі правесці стартавае ўкідванне. Выглядала гэта некалькі крынжова.

Іншыя пасты блога

Усе пасты