Tribuna/Іншыя/Блогі/Пинта-Шминта/Былы гулец юніёрскай зборнай апублікаваў трэк, прысвечаны трыятлону

Былы гулец юніёрскай зборнай апублікаваў трэк, прысвечаны трыятлону

Гэта не першая песня экс-футбаліста.

Аўтар — Pam-pam
19 лютага, 17:56
Былы гулец юніёрскай зборнай апублікаваў трэк, прысвечаны трыятлону

Былы футбаліст Юрый Юрчанка, які калісьці перамагаў на мемарыяле Гранаткіна разам з юнацкай зборнай Беларусі, зараз займаецца трыатлонам. У мінулым годзе спарсмен паўдзельнічаў у чэмпіянаце свету Ironman 70.3 World Championship і падтрымаў такім чынам палітзняволенага юрыста Максіма Знака.

Акрамя спорту Юрый цікавіцца і музыкай. Раней мы распавядалі пра яго працы пад псеўданімам Піліп Беспамылковы.

На днях Юрчанка на сваім ютуб-канале апублікаваў абноўлены трэк «Я трыятлет», першую версію якога ён запісаў яшчэ ў 2020-м годзе.

«Мы расцем, становімся мацнейшымі і мудрэйшымі, мы змяняемся, і трэк таксама атрымаў новае жыццё! На гэты раз у больш жорсткім рокавым гучанні. І гэта новая доза матывацыі!», - напісаў пад відэа аўтар.

Іншыя пасты блога

Усе пасты