Tribuna/Футбол/Блогі/Спорт в соцсетях/«Калісьці БАТЭ вынес бы гэты «Арыс». Рэакцыя сацсетак на кіпрскую лупцоўку Барысава

«Калісьці БАТЭ вынес бы гэты «Арыс». Рэакцыя сацсетак на кіпрскую лупцоўку Барысава

Іронія і боль.

Аўтар — Alex Zagorski
27 ліпеня, 19:49
3
«Калісьці БАТЭ вынес бы гэты «Арыс». Рэакцыя сацсетак на кіпрскую лупцоўку Барысава

26 ліпеня БАТЭ ў першым матчы 2-га кваліфікацыйнага раўнда кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў у гасцях буйна прайграў кіпрскаму «Арысу», які трэнуе беларус Аляксей Шпілеўскі, – 2:6. І так, гэтая параза амаль стоадсоткава пазбаўляе Барысаў надзеі прайсці стадыю.

Пасля поспеху ў першым раўндзе ў супрацьстаянні з албанскім «Партызані» ў некаторых аматараў БАТЭ, магчыма, былі завышаныя чаканні ад гульні з кіпрыётамі. Таму пасля фінальнага свістку пасыпаўся шквал абурэння і расчаравання – толькі пад адным з пастоў у Telegram-канале «БАТЭ | На жоўта-сіняй хвалі» набралася больш за 300 каментароў. Нехта вінаваціць у няўдачы галоўнага трэнера Кірыла Альшэўскага, хтосьці згадваў шматпакутнага маладога боса Андрэя Капскага, але больш за ўсё прылятала абаронцу Сіды Банэ – менавіта 19-гадовы сенегалец аказаўся падставай для гарачай дыскусіі паміж заўзятарамі барысаўцаў і аўтарам клубнага TG-канала. Нагадаем, што на 39-й хвіліне сустрэчы з «Арысам» Сіды аформіў аўтагол, а пасля пятага ўзяцця брамы кіпрыётамі паміж абаронцам і брамнікам – прарэжымным падпісантам Андрэем Кудраўцом адбылася сутычка.

Пачалося ўсё з пытання аднаго з падпісчыкаў «у чым жа вінаваты Банэ». Адмін выказаўся досыць катэгарычна:

І пасля гэтага пайшло-паехала:

Цікава, на чыім баку вы?

Былі ў каментарах і тыя, хто прыгадаў ціск лукашыстаў на клуб – ці апраўданне гэта для БАТЭ, чый кіраўнік неаднаразова ўдзельнічаў у прарэжымных мерапрыемствах?

І ўсё ж такі хапала ў каментарах маці-іроніі. Напрыклад, былы гімнаст, а зараз артыст Cirque du Soleil Сямён Букін павіншаваў БАТЭ з паразай:

Вось што пісалі пра матч яшчэ:

Вось яна – народная любоў!

Іншыя пасты блога

Усе пасты