Tribuna/Футбол/Блогі/Спорт в соцсетях/Год таму «Тарпеда-БелАЗ» змагалася з няўдачамі алкатэстарам, а зараз – трактарам
Відэа

Год таму «Тарпеда-БелАЗ» змагалася з няўдачамі алкатэстарам, а зараз – трактарам

«Трываць і працаваць».

Аўтар — Alex Zagorski
15 жніўня, 14:52
1
Год таму «Тарпеда-БелАЗ» змагалася з няўдачамі алкатэстарам, а зараз – трактарам

Другі год запар «Тарпеда-БелАЗ» пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Молаша ў сярэдзіне сезона дэманструе далёкія ад ідэалу вынікі, а кіраўніцтва клуба, таксама другі год запар, выбірае незвычайныя спосабы для «матывацыі» футбалістаў. У мінулым годзе пасля 6 перамог, 2 нічыіх і 7 параз (9-е месца ў вышэйшай лізе) персанал і гульцоў былі правераныя з дапамогай алкатэстара.

У бягучым сезоне «Тарпеда-БелАЗ» займае трэці радок у чэмпіянаце, але на экватары сезона ізноў буксуе: вылецела з кваліфікацыі Лігі канферэнцый ад кіпрскага АЕКа (2:3, 1:1) і пяць матчаў запар не можа перамагчы ў вышэйшай лізе. У выніку футбалістаў «аўтазаводцаў» гэтым разам не чапалі з алкаголем, а адразу накіравалі на выпраўчыя працы – сёння ў Instagram паўабаронцы Максіма Мякіша з'явіліся сторыз з поля, але не футбольнага, а каўгаснага. Як напісаў Мякіша, давялося «трываць і працаваць»:

Але «абстаноўка па кайфу» была. Гульцы хадзілі за трактарам (з дапамогай яго ў рэжымнай Беларусі лечаць не толькі спартыўныя няўдачы, але і каранавірус) і выкалупвалі з зямлі каменне.

Некаторыя сапраўды злавілі матывацыю (ці «зарад бадзёрасці і аптымізму»):

Як думаеце, ці дапаможа такі тымбілдынг «Тарпеда-БелАЗ» у другой частцы сезона?

Іншыя пасты блога

Усе пасты