Tribuna/Футбол/Блогі/Virus Spartovy/Брамнік «Віхры» з Д3 адгуляў матч у лужыне, а пасля памылкі сарваўся на гледачоў у Крычаве, назваўшы іх калгаснікамі і чарцямі
Відэа

Брамнік «Віхры» з Д3 адгуляў матч у лужыне, а пасля памылкі сарваўся на гледачоў у Крычаве, назваўшы іх калгаснікамі і чарцямі

Вось у каго дзень сапраўды не задаўся.

Блог — Virus Spartovy
Аўтар — Alex Zagorski
14 жніўня, 14:12
Брамнік «Віхры» з Д3 адгуляў матч у лужыне, а пасля памылкі сарваўся на гледачоў у Крычаве, назваўшы іх калгаснікамі і чарцямі

Ізноў другая ліга дорыць мемную інфанагоду. Гэтым разам выпраўляемся ў зону Усход Магілёўскага дывізіёну – 13 жніўня, матч паміж «Крычавам» і «Віхрай» з Мсціслаўля. Сустрэча праходзіла ў дождж, і гэта ў сукупнасці з далёкім ад ідэалу станам поля стала выпрабаванне для брамніка «Віхры» Мікіты Кузьмянкова: яму давялося гуляць ў лужыне. Напрыклад, вось як гулец спрабаваў адбіць пенальці:

Чымсьці нагадва дэльфінарыум, праўда?

А праз 8 хвілін Кузьмянкоў памыліўся на выхадзе – пасля падачы кутняга накіраваў мяч у браму сваім жа кулаком. Пасля гэтага ён сарваўся на крычаўскіх заўзятараў: «Закрой ######## [рот] там, колхозник. Черти, б####». Суддзя сустрэчы ніяк не пакараў Кузьмянкова за паводзіны.

Сустрэчу Кузьмянкоў не дагуляў. На 63-й хвіліне пры 0:4 яго замяніў Аляксей Куляшоў, які прапусціў яшчэ адзін мяч – параза «Віхры» 0:5. Табліца зоны выглядае наступным чынам:

Іншыя пасты блога

Усе пасты