Усе навіны

Былога суперцяжкавагавіка Гогіча абвінавачваюць у гандлі 22 тонамі какаіну

2 лістапада 2022, 19:10

Міністэрства юстыцыі ЗША выставіла абвінавачванні ў гандлі 22 тонамі какаіну былому чарнагорскаму суперцяжкавагавіка Горану Гогічу (21-4, 14 КО).

43-гадовага баксёра арыштавалі ў міжнародным аэрапорце Маямі пры спробе сесці на рэйс у Цюрых.

Гогічу прад'явілі тры абвінавачванні, па кожным з іх прадугледжваецца мінімум 10 гадоў зняволення, максімум —пажыццёвае.

У 2019 годзе было канфіскавана 22 тоны какаіну з трох камерцыйных грузавых судоў, калі яны знаходзіліся на стаянцы ў Філадэльфіі.

Адзначаецца, што менавіта Гогіч кантраляваў лагістыку і каардынаваў працу членаў экіпажа.