Усе навіны

Арлоўскі пра футбол з Рамэра: «Гуляе крыху лепш за майго старэйшага сына»

6 студзеня 2023, 19:38

Беларускі баец UFC Андрэй Арлоўскі распавёў, як гуляў у футбол з паўцяжкавагавіком Bellator Ёэлем Рамэра.

«Мы гулялі ў Планеце USA. У іх чатыры палі, хлопцы гуляюць па часе. Кубінцы і баксуюць, і змагаюцца добра, а вось футбол… Скажам так, [гуляе] крыху лепш за майго старэйшага сына. Ну ён у абароне стаіць. І яго баяцца ўсе гэтыя, якія вылузваюцца з мячом, лацінасы. Гара стаіць! У прынцыпе, я – тое ж самае», – сказаў Арлоўскі.