Усе навіны

Сенатары Каліфорніі патрабуюць адстаўкі кіраўніка UFC Дэйны Уайта

10 студзеня 2023, 23:45

Жаночая заканадаўчая група Каліфорніі накіравала ліст у адрас выканаўчага дырэктара мацярынскай кампаніі UFC Endeavor Ары Эмануэлу з патрабаваннем неадкладна звольніць прэзідэнта прамоўшэна Дэйну Уайта.

Гэты ліст з'явіўся пасля публікацыі відэа, на якім Уайт і яго жонка падчас навагодняй вечарынкі ў Мексіцы абменьваюцца штурханцамі. Уайт таксама штурхнуў жонку на падлогу.

Endeavor пакуль ніяк не каментуе гэты інцыдэнт. Сам прэзідэнт UFC ужо прызнаў сваю віну і сказаў, што гэтаму няма прабачэння.