Усе навіны

UFC і WWE ўтварылі адзіную кампанію агульным коштам больш за 21 мільярд долараў

3 красавіка 2023, 19:00

Амерыканская кампанія Endeavor Group Holdings, якой належыць UFC, і самы папулярны рэслінг-прамоўшан World Wrestling Entertainment абвясцілі пра падпісанне пагаднення па стварэнні новай кампаніі.

Endeavor будзе валодаць 51% акцый, а за WWE застанецца 49%. Агульная капіталізацыя новастворанай кампаніі складзе 21,4 мільярда еўра.

«Апошнія сем гадоў наша кампанія была ва ўдары, зараз мы дадаем да свайго партфоліё WWE. Я вельмі ўсхваляваны і рады пераходу на наступны ўзровень.

Вінс Макмэн (выканаўчы дырэктар WWE – заўв.) – акула ў свеце рэслінгу, а Ары Эмануэль (кіраўнік Endeavor – заўв.) – сапраўдны звер у тым, чым ён займаецца. Няма мяжы таму, чаго мы можам дасягнуць у наступныя некалькі гадоў», – напісаў прэзідэнт UFC Дэйна Уайт.

На мінулых выходных WWE правяла сваё галоўнае шоу года – Рэслманію 39. На ім выступаў былы чэмпіён UFC у цяжкай вазе Брок Леснар, а ў галоўнай падзеі Раман Рэйнс абараніў свой тытул бясспрэчнага чэмпіёна WWE у паядынку супраць Кодзі Роўдса.