Усе навіны

Аляксандр Усік: «Дзякуй сілам СПА. Вы – моц і наш шчыт»

16 траўня 2023, 15:34

Чэмпіён WBA, WBO, IBO і IBF у суперцяжкай вазе Аляксандр Усік (20/0, 13 КА) падзякаваў сілам СПА Украіны, якія адбілі ракетную атаку РФ гэтай ноччу.

«Дзякуй сілам СПА. Вы – моц і наш шчыт», – напісаў Усік.

У ноч на 16 траўня ўкраінскае СПА знішчыла ўсе 18 ракет, якія Расія выпусціла па тэрыторыі Украіны.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.