Усе навіны

Дзмітрый Асанаў: «Хачу прывезці ў Беларусь чэмпіёнскі пояс WBC і паказаць, што хлопец з Маладзечна не філоніў, а працай заслужыў узнагароду»

17 чэрвеня, 17:54

Беларускі баксёр Дзмітрый Асанаў расказаў пра тое, як зараз ідзе яго кар'ера прафесійнага байца. Баксёр трэніруецца ў Мінску і выйграў усе 7 баёў на прафесійным рынгу.

«Нянек няма. У прынцыпе, магу нічога не рабіць, а толькі шпацыраваць, піць піва. Але я штораніцы ўстаю ў шэсць гадзін на прабежку. Трэніруюся два разы на дзень настойліва і старанна. І паверце: грошы – не галоўны матыватар.

Я хачу з цьмянага дыямента зрабіць яркі дыямент. Стаць лепшым у сваёй справе.

Я хачу прывезці ў Беларусь зялёны пояс [чэмпіёнскі пояс Сусветнай канфедэрацыі бокса (WBC)] і паказаць, што просты хлопец з Маладзечна не філоніў, а сваёй працай заслужыў вось такую крутую ўзнагароду», – прыводзіць словы Асанава tochka.by.

Адзначым, што Сусветная канфедэрацыя бокса адхіліла прадстаўнікоў Беларусі ад спаборніцтваў пад сваёй эгідай у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.