Усе навіны

Конар МакГрэгар: «Як мы, людзі, можам знаходзіцца ў такім агідным канфлікце адзін з адным?»

10 кастрычніка, 23:55

Былы чэмпіён UFC Конар МакГрэгар адрэагаваў на поўнамаштабныя баявыя дзеянні, якія 7 кастрычніка пачала тэрарыстычная групоўка ХАМАС супраць Ізраіля.

«Божа, калі ласка, выпраў гэтую сітуацыю. Жахлівыя сцэны гэтай ганебнай вайны за апошнія некалькі дзён і на працягу многіх гадоў.

Як мы, людзі, можам знаходзіцца ў такім агідным канфлікце адзін з адным? Божа, калі ласка, я малюся», – напісаў МакГрэгар.