Усе навіны

Леон Эдвардс перамог Ковінгтана і абараніў пояс UFC

17 снежня, 12:40
1

Чэмпіён UFC у паўсярэдняй вазе Леон Эдвардс правёў абарону тытула супраць Колбі Ковінгтана на UFC 296 на T-Mobile Arena у Лас-Вегасе.

Бой доўжыўся ўсе 5 раўндаў. Чэмпіён атрымаў перамогу аднагалосным рашэннем суддзяў – тройчы 49-46.

Эдвардс апошні бой правёў у сакавіку, перамогшы Усмана. Ковінгтан у сакавіку мінулага года атрымаў перамогу над Хорхе Масвідалем.