Усе навіны

Чэмпіёна Кітая па сянцы пазбавілі тытула – акрамя амаральных паводзін, яго падазравалі ў махлярстве з дапамогай анальных караляў

27 снежня, 23:49

48-гадовы Янь Чэньлун, які стаў чэмпіёнам Кітая па сянцы, быў пазбаўлены свайго тытула з-за парушэння правілаў грамадскага парадку.

У панядзелак, 25 снежня, мясцовая асацыяцыя паведаміла, што чэмпіёнства Чэньлуна будзе анулявана, прызавыя канфіскаваны, а сам спартсмен будзе дыскваліфікаваны на 1 год.

Прычына – спартовец п'яным апаражняўся ў ванную гатэля, чым нанёс шкоду маёмасці, парушыў правілы грамадскага парадку і негатыўна паўплываў на статус спаборніцтваў.

Таксама асацыяцыя адрэагавала на чуткі, што Янь нібыта махляваў з дапамогай анальных караляў.

Паводле паведамленняў на кітайскім сайце Weibo, ён рытмічна сціскаў і расціскаў іх сваёй анальнай адтулінай, каб перадаць інфармацыю аб сітуацыі на дошцы з дапамогай кода на кампутар, які затым адпраўляў назад інструкцыі аб далейшых хадах у выглядзе вібрацыі.

«Зыходзячы з нашага разумення сітуацыі, пакуль немагчыма даказаць, што Янь махляваў з дапамогай анальных караляў, як гэта меркавалі ў сацыяльных сетках», – перадае заяву асацыяцыі ABC.

Сянцы – кітайская настольная гульня шахматнага тыпу.