Усе навіны

У World of Tanks і іншых гульнях Wargaming запушчаны дабрачынны праект для дапамогі ўкраінцам

18 кастрычніка, 21:47

Кампанiя Wargaming запусціла дабрачынны праект WargamingUnited.

З 18 кастрычніка да 1 лістапада ў гульцоў World of Tanks на ПК, World of Tanks Blitz, World of Tanks: Modern Armor, World of Warships, World of Warships: Legends i World of Warplanes ёсць магчымасць купіць спецыяльныя наборы, прысвечаныя Украіне, у якіх будуць элементы знешняга выгляду ад мастакоў з кіеўскай студыі. Усе атрыманыя грошы за вылікам падаткаў і камісій будуць ахвяраваныя афіцыйнай украінскай платформе United24 на куплю машын хуткай для медыцынскай дапамогі ўкраінцам.

Wargaming ўжо паўтара года ахвяруе ў падтрымку ўкраінцаў. Кампанiя накіравала мільён долараў на медыцынскую дапамогу і абсталяванне ў першы тыдзень вайны, перадала 100 тысяч долараў для аказання дапамогі пацярпелым ад разбурэння плаціны Кахоўскай ГЭС.

Адзначым, заснавальнік і генеральны дырэктар Wargaming – беларускі прадпрымальнік Віктар Кіслы.