Усе навіны

Entity з капітанам-беларусам выляцела з The International 2023

23 кастрычніка, 13:16

Каманда Entity, капітанам якой з'яўляецца беларус Дзмітрый «Fishman» Палішчук, саступіла Virtus.pro ў другім раўндзе ніжняй сеткі і скончыла выступленне на турніры The International 2023 па Dota 2. Да гэтага Entity абыграла каманду Tundra Esports.

The International 2023 – найбуйнейшы кіберспартыўны турнір па Dota 2. Яго прызавы фонд складае больш за 3 мільёны долараў. У галоўнай частцы турніра удзельнічае 16 каманд.