Усе навіны

Беларуская вершніца Сафронава: «У Польшчы да коней ставяцца з павагай і годнасцю, а ў беларускіх дакументах коні да гэтага часу лічацца спартыўным інвентаром»

2 красавіка 2023, 13:42

Чэмпіёнка Беларусі 2020 і 2021 гадоў і фіналістка Кубка свету-2019 вершніца Вольга Сафронава ў інтэрв'ю «Нашай Ніве» распавяла пра розніцу ў адносінах да коней у Беларусі і Польшчы.

«У беларускіх дакументах коней дагэтуль прапісваюць як спартовы інвентар, дык пра што тут далей казаць? Для іх гэта альбо сельскагаспадарчая жывёла, або спартовы інвентар. А тое, што гэта жывая істота, душа, твой галоўны партнёр і сябар, якога ты мусіш забяспечыць перад тым, як рабіць нешта для сябе, — разуменне гэтага ў кіраўніцтва спорту разбуранае. У Польшчы да коней ставяцца з павагай і дастойна, шануюць працу і вершніка, і каня, разумеюць складанасць гэтага віду спорту і яго дарагавізну, усяляк спрабуюць дапамагчы спартоўцу і каню, а часам проста не перашкаджаць.

У Беларусі так здаралася, што ты едзеш на спаборніцтвы са сваім канём, на сваёй машыне і за ўласныя грошы, а табе яшчэ трэба атрымаць багата нейкіх незразумелых дазволаў. Тут табе толькі пасадзейнічаюць, падзякуюць за тое, што ты ўзяў на сябе гэты груз, ды яшчэ і прывёз медаль у краіну», – расказала Сафронава.