Усе навіны

Украінская чэмпіёнка АГ Баюл: «Гутцайт няхай пойдзе пад Бахмут паваюе»

16 красавіка 2023, 22:02

Алімпійская чэмпіёнка-1994 па фігурным катанні Аксана Баюл падзялілася думкамі пра загад Міністэрства моладзі і спорту Украіны пра забарону ўкраінскім спартсменам удзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах разам з расіянамі і беларусамі.

«Гутцайт няхай пойдзе на вайну пад Бахмут паваюе. А то навошта нам міністэрства, калі спартовец сядзіць дома і не спаборнічае?» – сказала Баюл.

Нагадаем, 31 сакавіка Урад Украіны забараніў сваім спартсменам удзельнічаць у адборачных стартах на Алімпіяду-2024, калі там прадстаўлены атлеты з Беларусі і Расіі.