Усе навіны

3-е месца – ніжэйшая пазіцыя БАТЭ з сезона-2005

12 лістапада 2022, 17:32
11

12 лістапада завяршыўся чэмпіянат Беларусі. Чэмпіёнам стаў «Шахцёр», другое месца заняў – «Энергетык-БДУ». Трэцяе месца дасталася БАТЭ.

Гэтая пазіцыя стала самай нізкай для барысаўчан з сезона-2005. Тады каманда пад кіраўніцтвам Ігара Крыўшэнкі стала 5-й у чэмпіянаце.

Пасля 2005 года БАТЭ 13 разоў браў чэмпіёнства, а з 2019 па 2021 – срэбраныя медалі.

Гэтая бронза стала першай з 2001 года.

⚽️Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com