Усе навіны

«Энергетык-БДУ» стаў чэмпіёнам Беларусі сярод рэзервовых каманд

13 лістапада 2022, 18:37
3

У матчы 30-га тура чэмпіянату Беларусі сярод рэзервовых каманд «Энергетык-БДУ» агуляў мінскае «Дынама» (1:0).

Перамога дазволіла «студэнтам» заваяваць залатыя медалі турніру. У актыве каманды 70 ачкоў.

Другое месца заняў барысаўскі БАТЭ (68). Бронзавыя медалі ў мінскага «Дынама» (62).