Усе навіны

Хазры і яшчэ 25 футбалістаў патрапілі ў заяўку Туніса на ЧС-2022

15 лістапада 2022, 12:29

Зборная Туніса абвясціла склад на ЧС-2022.

Трэнерскі штаб Джалала Кадэры ўключыў у заяўку 26 футбалістаў.

Брамнікі: Аймен Дамен («Сфаксьен»), Муэз Асен («Клуб Афрыкэн»), Бешыр Бэн-Саід («Монасцір»), Аймен Матлуці («Этуаль дзю Сахель»).

Абаронцы: Алі Абдзі («Кан»), Махамед Дрэгер («Люцэрн»), Алі Маалуль («Аль-Ахлі Каір»), Уажды Кэшрыда («Атрамітас»), Надэр Гандры («Клуб Афрыкэн»), Ясін Мермя («Эсперанс»), Білель Іфа («Абха»), Дылан Брон («Салернітана»), Мантасар Тальбі («Лар'ян»).

Паўабаронцы: Элье Схіры («Кёльн»), Гілан Шалалі («Эсперанс»), Аіса Лаідуні («Ферэнцварош»), Махамед Бэн-Рамдан («Эсперанс»), Фержані Сасі («Аль-Духайль»), Анібаль Межбры («Бірмінгем»).

Нападаючыя: Юсэф Мсакні («Аль-Арабі»), Сэйфедзін Жазіры («Замалек»), Наім Сліці («Аль-Ітыфак»), Ісам Жэбалі («Адэнсе»), Ясін Хенісі («Аль-Кувейт»), Аніс Сліман («Брондбю»), Вахбі Хазры («Манпелье»).

На групавым этапе турніру Туніс згуляе са зборнымі Францыі, Аўстраліі і Даніі. ЧС у Катары стартуе 20 лістапада.

Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com