Усе навіны

Кроас будзе каментаваць матчы ЧС для нямецкага тэлебачання

15 лістапада 2022, 21:49

Хаўбек «Рэала» Тоні Кроас будзе працаваць каментатарам на нямецкім канале MagentaTV, які пакажа 16 матчаў чэмпіянату свету. Разам з братам Феліксам Тоні будуць каментаваць паўфіналы і фінал. Таксама на Magenta TV будуць працаваць Міхаэль Балак і Хаві Марцінес. Нагадаем, што 32-гадовы Тоні Кроас завяршыў кар'еру ў зборнай пасля Еўра-2020.

⚽️Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com