Усе навіны

Крыштыяну Раналду: «МЮ» спыніўся ў часе, яны зараз ззаду «Рэала» і «Ювентуса»

17 лістапада 2022, 11:28

Нападаючы «Манчэстэр Юнайтэд» Крыштыяну Раналду раскрытыкаваў працу клуба з моманту, калі каманду пакінуў Алекс Фегюсан.

«Шчыра, калі я падпісваў кантракт з «МЮ», то думаў, што ўсё змянілася, таму што прайшло 13 гадоў. Я быў у «Рэале» дзевяць гадоў і тры – у «Ювентусе». І калі я прыехаў, то лічыў, што ўсё будзе ня так. Тэхналогіі, інфраструктура і ўсё астатняе. Але я непрыемна здзівіўся – усё, што я ўбачыў, было ранейшым.

І Манчэстэр быў такім жа ў той момант. Сульшэра звольнілі, Кэрык узначаліў каманду на два матчы. Усё адбывалася хутка, гэта здзівіла. Такая нестабільнасць у клубе.

Яны спыніліся ў часе, я не чакаў гэтага, быў здзіўлены. Думаў, калі яны набылі ў той год Санча, Варана і мяне, то справы пойдуць так, як павінны ісці ў «Манчэстэры». Алекс Фергюсан пакінуў вялікую пустату ў клубе. І не толькі ён. Розніцу таксама рабіў прэзідэнт Дэвід Хіл, гэта таксама вельмі добры чалавек. І структура вакол сэра Алекса была таксама вельмі важная.

Я ведаў, што «МЮ» ужо не такі. Але не думаў, што розніца будзе такой істотнай.

На мой погляд, прагрэс быў роўны нулю. Калі параўноўваць з «Рэалам» і нават з «Ювентусам» - яны ідуць за ўсім светам. Тэхналогіі, асабліва па трэніроўках, харчаванні і ўмовам, каб есці правільна і аднаўляцца лепш, чым раней – здзівілі мяне. «МЮ» зараз ззаду гэтых клубаў.

Клуб такога маштабу мусіць быць на вяршыні. Нажаль, гэта не так. Яны не на гэтым узроўні», – пракаментаваў Раналду.