Усе навіны

Алжырскія заўзятары выбеглі на поле падчас матча са Швецыяй

20 лістапада 2022, 08:49

Падчас таварыскага матчу Швецыя – Алжыр у Мальмё на поле выбеглі заўзятары гасцей. З-за гэтага матч быў прыпынены.

Пазней гульню аднавілі. Інцыдэнт здарыўся на 80-й хвіліне гульні. Таксама алжырцы выкарыстоўвалі фаеры на трыбунах.

Гульня прайшла ў Мальмё і скончылася з лікам 2:0 на карысць Швецыі.