Усе навіны

Луі ван Гал: «У мяне не было ўражання, што Нідэрланды прайграюць»

22 лістапада 2022, 00:04

Галоўны трэнер зборнай Нідэрландаў Луі ван Гал пракаментаваў перамогу над Сенегалам (2:0) на ЧС-2022.

«У мяне не было ўражаньня, што мы прайграем. Наадварот, я, шчыра кажучы, пасля выхаду Дэпая чакаў, што мы пераможам. Мэмфіс – гэта гулец, які можа ўсё змяніць. Мы вырашылі, што я дам яму згуляць 30 хвілін, каб мець магчымасць скарыстаць яго далей. Не ведаю, ці зможа ён згуляць у стартавым складзе супраць Эквадора.

Паглядзім, у якім стане ён будзе пасля матча. Мэмфіс кажа, што зможа згуляць, але мы павінны абараніць яго ад яго самога. Калі ён не зможа згуляць, то мы можам выкарыстоўваць Кодзі Гакпа. Ён умелы і спрытны. Уласна, ён павінен быў забіваць на першай хвіліне.

У сапернікаў момантаў было няшмат. І ў нас ёсць брамнік, які робіць сэйвы. Ён не памыліўся. Думаю, мы зрабілі правільны выбар. Так, ён асноўны брамнік», – сказаў ван Гал.